Skip to main content

15-18 maja 2025
PKiN, plac Defilad
i Muzeum Sztuki Nowoczesnej

Запрашаем на сустрэчы з незалежнымі беларускімі аўтарамі на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве.

17.00–17.50
Форум у Мікольскай залі (Палац культуры і навукі)

Прэзентацыя і аўтарская сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам, аўтарам рамана „Халодныя землі” (выд-ва “Gutenberg Publisher”)

Аляксандр Карнаўх

Аляксандр Карнаўх — беларус, які цяпер жыве ў Італіі, фізік па адукацыі. Яго першы раман „Халодныя землі” сабраў ужо шмат захопленых водгукаў. Гэта містычны дэтэктыў, падзеі якога адбываюцца ў Беларусі ў нашы часы. У старой валізе знайшлі манускрыпт, напісаны амаль забытым шрыфтам на незнаёмай мове. Расшыфроўка яго кідае герояў у вір напружаных пошукаў і нечаканых сустрэч. Кніга не адпускае да апошняе старонкі!


18.00–18.50
Форум у Мікольскай залі (Палац культуры і навукі)

Па што ідзеш воўча?.. цяпер і па-польску
Сустрэча з беларускай пісьменьніцай Эвай Вежнавец, аўтаркай рамана „Па што ідзеш воўча?”

Інстытут беларускай кнігі сумесна з Калегіюмам Усходняй Эўропы запрашаюць на сустрэчу з пісьменьніцай Эвай Вежнавец
Выдавец: Wydawnictwo KEW. Дата выхаду: 13 лютага 2025 г.

Эва Вежнавец

Эва Вежнавец (Сьвятлана Курс) — беларуская пісьменьніца, журналістка, рэдактарка і дасьледчыца, прафэсыійна зьвязаная з Катыньскім музэем.

Пра кнігу Эвы Вежнавец гаварылася ўжо на леташнім фэстывалі «Сталіца польскай мовы» ў Шчэбжэшыне. А ў лютым 2025 году ў выдавецтве KEW „Па што ідзеш воўча?” выйшла па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік у прыгожым графічным афармленьні Аляксандры Канарскай.

Па што ідзеш воўча? — гэта […] хвалюючая гісторыя беларускай ідэнтычнасьці нацыі і зямлі, эксплуатаванай, зьбітай, пазначанай крывёю і несправядлівасьцю. Голадам, сьмерцю, пачуцьцём адчужэньня. (Яраслаў Чэховіч, Дэманы і памяць)

Размову з Эвай Вежнавец вядзе Натальля Русецкая (UMCS).

Малгажата Бухалік — перакладчыца мастацкай літаратуры. Жыве ў балотах заходняга ўзьбярэжжа Ірляндыі, гадуе трох разумных пацукоў: Вільгэльма, Ота і Ульрыха.

Аляксандра Канарска — рэжысэрка, сцэнографка і мастачка новых медыя.

Натальля Русецкая — славістка, перакладчыца, паэтка, ад’юнкт кафедры славянскага літаратуразнаўства Унівэрсітэта Марыі Кюры-Складоўскай.

Праграма Салона незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь”

Сценд №140, Мармуровая зала, Палац культуры і навукі

14.00-15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль „Апаярэдзіць Госпада Бога” і аўтограф сесія (выд-ва “Połackija łabirynty”)


17.00-17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак „Белай кнігі: Дапаможніка па псіхалагічным аднаўленні” Марты Скугаравай (выд-ва “Gutenberg Publisher”)

12.00-12.40 Старт продажаў кнігі „Як завесці дыназаўра” Андрэя Скурко і Волі Кузьміч (выд-ва “Gutenberg Publisher”)


15.00-16.00 Прэзентацыя новага зборніка вершаў “Нетутэйшая далечыня” і аўтограф-сесія Ігара Кулікова (выд-ва “Andrei Yanushkevich Publishing”)


16.00-16.40 Аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева, аўтара кнігі „Вера, дачка флібусцьера” (выд-ва “Gutenberg Publisher”)


17.00-17.40 Старт продажаў кнігі „Беспрацоўнае дрэва” Светы Бень і Ліны Хесэ (выд-ва “Мяне Няма”)

11.00-11.40 Старт продажаў кнігі „Слон” Сашы Філіпенкі (выд-ва “Gutenberg Publisher”)


12.00-12.30 Аўтограф-сесія Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), аўтара кнігі “Казкі гарадского парку” (выд-ва “Gutenberg Publisher”)


12.30-13.00 Аўтограф-сесія мастачак Марыі Платонавай (“Заяц і мядзведзь”, “Казкі гарадскога парку”) і Дарыны Харытончык (Сябры ў двары”), (выд-ва “Gutenberg Publisher”)


13.00-14.00 Аўтограф-сесія Аляксандра Чарнухі, аўтара кнігі “Гвалт” (выд-ва “Andrei Yanushkevich Publishing”)


14.00-14.40 Аўтограф-сесія Макса Шчура, аўтара кнігі “Спроба эксперыментальнага канструявання сябе” (выд-цкая ініцыятыва SayBeat)


14.40-15.20 Старт продажаў кнігі „Ваўка” Уладзіміра Сцяпана (выд-ва “Мяне Няма”)


15.20-16.20 Аўтограф-сесія Макара, аўтара кнігі “Апошняе пакаленне” (выд-ва “Andrei Yanushkevich Publishing”)


16.20-17.00 Аўтограф-сесія Паўла Анціпава, аўтара кнігі „Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” (выд-ва “Мяне Няма”)

14.00-14.40 Аўтограф-сесія Аляксандра Белага, аўтара кнігі “Самы Цымус” (выд-ва “Gutenberg Publisher”)

Salon Niezależnych Białoruskich Wydawców „Wolna Białoruś” – projekt dofinansowany przez Centrum Mieroszewskiego w ramach III Otwartego Konkursu.